Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Гэта трэба помніць заўжды

У кінаканцэртай зале ”Астравец” прайшоў раённы конкурс патрыятычнай песні, прысвечаны  перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай мэтай гэтага важнага мерапрыемства – выяўленне і падтрымка творчых людзей Астравеччыны з высокай грамадзянскай самасвядомасцю.

Калектыў супрацоўнікаў  установы  аховы  здароў’я  “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” на конкурсе  прадстаўлялі  Юлія Часнойць і Юлія Мазырэц. У  намінацыі тэатральная творчасць дзяўчаты прачыталі верш Марыны Паляшчук  “Хатынь”.

070

З’яўленне на сцэне выканаўцаў твора ў сукенках пасляваеннага часу,  з запаленымі лампадкамі ў руках , здавалася зачаравала кожнага гледача ў перапоўненай  глядзельнай зале. Усім  хацелася даведацца: што ж будзе далей… .

Загучалі званы Хатыні, і здавалася, што “пабеглі “ мурашкі па скуры. З вуснаў дзяўчат “паляцелі”  радкі верша ў глядзельную залу. Выкананне твора было на такім высокім узроўні, быццам бы перад гледачом на сцэну выйшлі прафесійныя артысты, а не звычайныя медыцынскія работнікі. Яны “прымусілі” кожнага пабываць на месцы трагедыі ваенных годоў: - прайсці па сцяжынках,  палітых слязамі  жыхароў,  спаленых у адрыне; падыйсці да адзінокай студні;  дакрануцца да трох бярозак-сведкаў той жудаснай трагедыі;  спыніцца перад  сцяной  памяці, знішчаных вайной, беларускіх вёсак;  нізка пакланіцца і ўскласці кветкі каля вечнага агню… .  Прагучалі апошнія радкі верша, а свечкі па ранейшаму гарэлі  ў руках дзяўчат і цішыня… . Толькі праз некалькі імгненняў  апладысменты гледачоў парушылі спакой у глядзельнай зале. Гэта была самая высокая  адзнака і шчырая падзяка гледачоў.

А кампетэнтнае журы аднагалосна высока ацаніла мастацкае аформленне выступленне ўдзельніц конкурсу, узнагародзіўшы дыпломам першай ступені і каштоўным падарункам.

Гісторыю сваёй краіны трэба заўсёды  кожнаму ведаць, помніць, аберагаць і старонкі яе перагортваць толькі на тэатральнай сцэне  і мастацкіх кінастужках.