Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Учителям напомнили правила оказания первой медицинской помощи

Падчас праходжання  жнівеньскіх метадычных аб’яднанняў з настаўнікамі сустрэўся ўрач-рэаніматолаг Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Уладзіміравіч Матыяшкойць, які падрабязна расказаў пра правілы аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

– У ідэале ўмець аказаць першую медыцынскую дапамогу павінен кожны чалавек, –  упэўнены Аляксандр Уладзіміравіч. –  Але на практыцы так адбываецца не заўсёды. Часта ў надзвычайных сітуацыях людзі  адчуваюць сябе настолькі разгубленымі, што могуць забыць і нумар “хуткай дапамогі”. Каб такога не здарылася, медыцынскі персанал на працягу апошніх гадоў сустракаецца з педагогамі, выязджае ў працоўныя калектывы, гутарыць  з насельніцтвам і нагадвае простыя правілы правядзення лёгачна-сардэчнай рэанімацыі і аказання першай медыцынскай дапамогі чалавеку, які страціў прытомнасць ці ў якога спынілася дыханне.

Падчас заняткаў педагогі не толькі слухалі лекцыі, але і на практыцы знаёміліся  са спецыяльным трэнажорам, які  атрымаў назву “Максім”, і з дапамогай яго вучыліся праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.

Алена СВЕТЛАЯ.

Источник