Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Вальс адыходзячага лета

У Астраўцы прайшла чарговая рэгіянальная выстава-кірмаш “Паўночны вектар Гродзеншчыны – 2015”. Адной з маляўнічых старонак гэтага маштабнага мерапрыемства было правядзенне конкурсу пад назвай “Кветкі, прыгажосць, творчасць”. За права быць пераможцам у гэтым, на першы погляд зусім простым спаборніцтве, змагаліся амаль пяцьдзесят удзельнікаў. Сярод канкурсантаў была і прадстаўніца аховы здароўя Астравеччыны, член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца”, працэдурная медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Таццяна Сяргееўна Козіч. Сваю кветкавую кампазіцыю яна назвала “Вальс адыходзячага лета”. Пры падрыхтоўцы конкурснай работы давялося перагартаць жанчыне не адзін дзесятак дапаможнікаў, выслухаць парады сябровак і канешне ж “уключыць” сваю фантазію. І ўсе веды і вопыт былі выкарыстаны пры афармленні кветкавай кампазіцыі. Нездарма ў народзе кажуць:”Калі сапраўдны майстар бярэцца за любімую справу – у яго руках любая рэч ажывае”. Не выключэннем стала і кветкавая кампазіцыя, падрыхтаваная Таццянай Сяргееўнай. Наведвальнікі выставы з замілаваннем прыпыняліся каля кампазіцыі , любаваліся ёю. Па тварах жанчын , і нават мужчын, можна было прачытаць : сапраўды ў гэтай сціплай жанчыны “вялікае” сэрца, напоўненае любоўю да людзей і ўсяго жывога на зямлі. Захапленне кветкаводствам пачалося яшчэ ў дзяцінстве. Любоў да прыгажосці, уменне заўважыць прыгожае ў прыродзе перадалося маленькім памочніцам Таццяны – яе дзвюм дачушкам. Яны з вялікай ахвотай штогод прапаноўваюць планы па добраўпарадкаванню тэрыротыі вакол дома. Жыве гатая дружная сям’я ў пасёлку з мілагучнай назвай Гудагай. Сям’я Козіч неаднаразова выходзіла пераможцам у конкурсе на лепшы падворак сярод аднавяскоўцаў. Таццяна Сяргееўна ўдзячна мужу за падтрымку і дапамогу ў стварэнні таго сямейнага астраўка прыгажосці , любові да прыроды, да ўсяго таго, што кожны дзень акружае кожнага з нас. Чарговы дыплом пераможцы конкурсу – гэта яшчэ адна прыступка ў майстэрстве жанчыны, на якой яна прыпыняцца не збіраецца.