Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Свет вачыма дзіцяці

На пярэдадні дня абароны дзіцяці, які традыцыйна праводзіцца першага чэрвеня, прафсаюзны камітэт прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” арганізаваў і правёў конкурс дзіцячага малюнка пад назвай “Свет вачамі дзіцяці” сярод дзяцей медыцынскіх работнікаў.

Паводле умоваў конкурсу ўсе удзельнікі былі раздзелены на розныя ўзроставыя катэгорыі: 5-7 гадоў, 8-10 гадоў і 10-14 гадоў. Ацэнку конкурсных работ праводзіла кампетэнтнае журы ў складзе членаў прафсаюзнага камітэту, прафгрупоргаў і старэйшых медыцынскіх сясцёр . Неабходна адзначыць , што прадстаўленыя на конкурс малюнкі закранулі  сэрцы кожнага  члена  журы. Нейкія нябачныя “струны” прымусілі вярнуцца ў краіну дзяцінства нас, дарослых людзей і паглядзець на навакольны свет вачамі дзіцяці, успомніць сваё дзяцінства… .Пасля знаёмства з усімі прадстаўленымі на конкурс малюнкамі журы прыемна адзначыла, што дзеці малююць той свет, які вакол іх: добры, адкрыты, спакойны. На малюнках сонейка,родныя краявіды, жывёльны свет. З асаблівым пачуццём радасці разглядаўся малюнак, дзе намалявана наша планета Зямля , якую ўтрымліваюць  дзіцячыя рукі. А малюнак, на якім лясныя жыхары з “зайздрасцю”  назіраюць за гульнёй дзяцей на прыгожай лясной паляне, асабліва парадаваў членаў журы.

Неабходна падкрэсліць, што дзеці  прынялі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка .  Вызначаны і  пераможцы конкурсу : ва узросце 5-7 гадоў : Гасперскі Ілля.  8-10 гадоў Гасперскі Данііл ,  а ў катэгорыі 10-14 гадоў - Бразевіч Жэня. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Свет вачамі дзіцяці” атрымалі памятныя падарункі, падрыхтаваныя прафсаюзным камітэтам.

А на ўспамін прыходзяць  словы знаёмай усім нам  песні : “няхай заўжды будзе сонца, няхай заўжды будзе неба, няхай заўжды буду я …”. Яны  маюць асаблівую , магічную сілу і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Няхай так  будзе і надалей!

im34

im35

im36

Старшыня прафсаюзнага камітэта

УАЗ “Астравецкая ЦРБ”                         Т.З.Субаткевіч