Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

У падарожжа па Астравецкім краі

Напярэдадні дня пажылых людзей прафсаюзны камітэт пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстанавы аховы здароў’я “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” сумесна з турыстычна-экскурсійным прадпрыемствам “Гроднатурыст” для ветэранаў працы , знаходзячыхся на заслужаным адпачынку , зрабіў незвычайны падарунак: турыстычнае падарожжа ў камфартабельным аўтобусе па гістарычных мясцінах Астравецкага краю. Не кожны пажылы чалавек, улічваючы ўзрост і стан здароў’я, зможа самастойна падарожнічаць.

Пад мілагучны аповед экскурсавода адразу накіраваліся, каб паглядзець на новабудоўлі горада энергетыкаў і будаўнічую пляцоўку новай цэнтральнай раённай бальніцы. Далей маршрут пралягаў праз багатае сваёй гісторыяй мястэчка Варняны, дзе ўвазе ветэранаў прапаноўвалася знаёмства з адзінай , якая захавалася да нашых дзён у некаторых фрагментах, забудовай паркавага комплексу і жылых пабудоў, старажытнай вежай і каскадам ставоў.

З асаблівай цікавасцю агледзелі пагранічны і мытны пост “Катлоўка”. Не пазналі ветэраны тую колішнюю невялічкую вёсачку, якая знаходзіцца на старажытным шляху Полацк – Вільнюс. На ўспамін прыйшлі ветэранам тыя часы, калі па брукаванай дарозе пешшу хадзілі на кірмаш у літоўскую сталіцу, як не адчувалі ногі стомы , калі хадзілі пакланіцца да абраза Маці Божай Вострабрамскай .

Далей маршрут падарожжа праходзіў праз, не менш цікавую сваёй гісторыяй, вёску Трокенікі , дзе размясціліся прыватны музей прыроды і сядзіба сусветнавядомага мастака Мар’ яна Богуша-Шышкі. З асаблівай цікавасцю слухалі ветэраны пра гісторыю будаўніцтва касцёлаў у вёсках Міхалішкі і Гервятах. Гэтыя мясціны асабліва дарагія для многіх ветэранаў аховы здароў’я Астравеччыны. Гервяцкая святыня вядома ва ўсёй Беларусі не толькі своеасаблівай архітэктурай, але і дэндрапаркам, які налічвае больш за пяцьсот дэкаратыўных дрэў і кустоў. Прыгажосць прыкасцельнай тэрыторыі , своеасаблівая энергетыка гэтых мясцін заклікала ўвайсці ў храм. І не здарма : там чакаў яшчэ адзін падарунак для ветэранаў – канцэрт арганнай музыкі. Пад гукі аргана, якія разліваліся па касцёле, на тварах прысутных было відаць пачуццё радасці, задаволенасці не толькі сабою, скарыстанай магчымасцю пападарожнічаць па родных мясцінах, але і сустрэчы са сваімі калегамі па працы, з якімі не адзін дзесятак год стаялі на варце аховы здароў’я жыхароў Астравецкага раёна.

im52

 

Старшыня прафсаюзнага камітэта

пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Т.З.Субаткевіч

УАЗ “Астравецкая ЦРБ”