Уменьшить шрифт Сбросить шрифт Увеличить шрифт

Russian

Belarusian

English

Язык

Дакрануцца да даўніны …

Дакрануцца да даўніны, у прамым сэнсе гэтага слова, змаглі супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” дзякуючы намаганням прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. У якасці падарунка да прафесійнага свята, дня медыцынскага работніка,  для супрацоўнікаў бальніцы было арганізавана  падарожжа па Беларусі.

Уладкаваўшыся у мяккіх крэслах камфартабельнага аўтобуса, пад прыемны расповед экскурсавода , накіраваліся ў першы пункт падарожжа – горад з мілагучнай назвай Нясвіж. А надвор’ е ў гэты дзень так і нашэптвала: ідзі і пакланіся гэтым гістарычным мясцінам. Пазнаёміўшыся з архітэктурай касцёла і пахавальняй старажытнага роду Радзівілаў  накіраваліся ў музейна-паркавы ансамбль. Сваёй веліччу сустрэў турыстаў замкавы комплекс, акружаны глыбокім ровам з вадой. З пачуццём, якога нельга апісаць словамі, прайшлі па брукаванай дарозе і апынуліся ў старажытным двары. Усе дружна, як па камандзе, спыніліся і заварожаныя магутнасцю і велічнасцю пабудоў разглядалі з замілаваннем замкавы комплекс. Спакойны голас экскурсавода і яго расповяд пра гісторыю замка і яго гаспадароў заклікаў пераступіць парог  і акунуцца сам-насам  у гісторыю знатнага роду. Ногі быццам бы  самі паняслі  па пакоях замка-музея, па старажытных лесвіцах. З цікавасцю разглядалі  пакоі,  дзе гаспадары адпачывалі, прыймалі гасцей і бавілі час, дзе праходзілі  званыя абеды, залы для танцаў і залы з утульнымі крэсламі для сяброўскіх размоў. Асаблівую ўвагу звярулі  на сябе каміны, якіх у замку вялікая колькасць,  для абагрэву пакояў. Адзін не падобны да другога: рознай формы і вышыні. А кафля, з якой яны зроблены, не падобна адна на другую, кожная з выявай герба знатнага рода. Працягваючы падарожжа па замку, пераходзячы з залы ў залу, узнікала жаданне  сесці ва ўтульнае крэсла, заплюшчыць вочы і зазірнуць у мінулае. Але знаёмства з родам Радзівілаў працягваецца і мы са сцен старажытнага замка пераходзім у, не менш, старажытны парк з вялікай колькасцю старых дрэў, прывезеных з розных краін свету. Прагульваючыся па алеях парка нельга прайсці не затрымаўшыся каля камня, які паводле аповедаў здзейсняе жаданні яго наведвальнікаў, іншых скульптурных кампазіцый і кожны з іх мае сваю непаўторную легенду, звязаную з гісторыяй архітэктурнага комплекса.

Развітаўшыся з Нясвіжам,  рушылі у накірунку гарадскога пасёлку Мір. Гісторыя Мірскага замка не менш цікавая. Ён сустрэў  сваёй урачыстай веліччу і якойсць загадкавасцю ўжо на падаходзе да самых варот. Гісторыя гэтага помніка архітэктуры больш трагічная. Аб падзеях, якія адбываліся каля сцен і ў сценах гэтага велічнага будынка ў розныя часы  распавялі супрацоўнікі музейна-замкавага комплексу. Шкада што мураваныя сцены не могуць расказаць больш пра радасці і смутак, якія яны бачылі на сваім вяку.

Але хочацца ад шчырага сэрца падзякаваць тым людзям, якія змаглі з любоўю  зберагчы гэтую багатую і дарагую для кожнага з нас часцінку даўніны . Нездарма кажуць : не помнячы сваю гісторыю цяжка глядзець у будучыню

im37

im37

im37

im37